Гэта старонка не была вычытаная
А там, ў бакох, па вулках ўсьцяж,
На трохкалёсных лісапэдах
Ад ранку возяць без абеду
Хлапцы чужы тавар-багаж.
Між вокан крам, дзе роскаш скрозь
Завабай вас абманнай дарыць,
Ідзе — глядзіць рабочы, худатвары;
Ён ў злосьці увесь, як ліст, дрыжыць, —
Бо ўсё жыцьцё — за цяжкай працай,
А сам з сям‘ёй — парваным плацьці
Каб ў новым мог багач хадзіць.
Ды што каму бяда другіх,
Багатым — бедных недастача?
Хай сам працоўнік шлях адзнача
З уціскаў выбрацца тугіх.
Багатых сьвята - поўны рай;
Іх час цяпер пакуль ўрачысты…
І горад, волат буяністы,
Чакае-жджэ, што скажа край…
Што скажа рух тае душы,
Якую ў змучанай Германьні
Уздым наябрскага паўстаньня
Яшчэ належна ня рушыў.
Бэрлін, 1922