Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/185

Гэта старонка не была вычытаная

РУЧАЁК

Там, за вёскай, ляжыць
Нівак вузкіх радок,
Між іх хутка бяжыць
З выш гары ручаёк.

На ваду з берагоў
Кусты лозак глядзяць,
Ў апранасе з лістоў
Ліпы-сёстры стаяць.

Па каменьнях вада
Рэзва плешча й бурліць,
Та сюда, та туда
Рвецца бег закруціць.

На паверсе яе
Цені лісьцяў ляжаць,
Вецер ў руслу снуе,
Бы што хоча сказаць.

Ня сьціхаюць над ім
Пташкі рэзвыя пець…
Ручаёк-жа сваім
Шляхам вечным цячэць.

Бесканечны чарод
Прамінае ўкол зьяў,
Ён-жа воду ўпярод
Гоніць пудка, як гнаў.