Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/226

Гэта старонка не была вычытаная

ДА НЁМНА

Эх, ты, Нёман-рака!
Ці ты думаў ці сьніў,
Як сьлязу бедака
Ў свае воды лавіў;
Як стаяў над табой
Сын нядолі худы
І над цёмнай вадой
Сьпяваў песьні нуды, —
Што надыдзе пара —
Зьнемажэньне міне,
Вызваленьня пара
Над народам блісьне?
Што з балючых грудзей
Беларусі дзяцей
Над табой загудзе
Песьня вольных людзей?

Капыль, 1909