Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/231

Гэта старонка не была вычытаная

Ніхто й нішто к таму ўжо нас не заварожа —
Трухло мінулага ня звабіць вочы.

Дарэмны ўсе стараньні ўпартыя й патугі
Зблудзіць наш рух жывы на бляск абманны.
Ўвясьці у песьні нашы стручаную тугу,
Ўхаваць ў душы к аджыўшаму пашану.

У гімнах нашых пыша радасьць вызваленьня,
Аб вольнай працы ў іх бурляць напевы
Нявольнікаў, парваўшых путы, ў іх натхненьне
І буйны водгук ўспененага гневу.

Чырвоны сьцяг наш шлях паборы усьцілае
Туды, дзе ў гучным грукаце пярунаў,
На зьмен пакоры й дзікіх гвалтаў, заступае
Ўладар жыцьця — Ўсясьветная Комуна.

На бляск яе, на зоў, ад сну нас паўзьнімаўшы,
Мы йдом няўпыннымі, як хвалі мора,
У ёй адней мы бачым будучыню нашу,
Аб ёй адней няўмоўчна мы гаворым.

Менск, 1922

|}