Як ідзе —
Шнур кладзе
Лёгкае хады.
Роўны стан
Увабран
Стужкаю ўсягды.
Сьвежы жар
Крые твар —
Сьвеціцца пагляд.
Валасы
Ў дзьве касы
Спушчаны назад.
Паглядзіць —
Адарыць,
Сэрца ўскалыхне.
Падыйсьці
Ў пачуцьці
Да яе кожны мкне.
У руках
Рэзвы мах,
Праца, як гульня.
Ці з сярпом,
Ці з цапом —
Ўсё пяе яна.
Ні жуды,
Ні нуды
Ў песьнях ня чуваць.
|