Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/274

Гэта старонка не была вычытаная

ХТО МЫ?

Мы — сыны
Новых дзён!
Мы прарокі — ваякі за волю.
Пяруны
З бліскавіцамі значаць наш шлях
Ад нядолі мінуўшых вякоў
На чырвоны лунаючы сьцяг
Усясьветнай Комуны.
Нас вядзе
Да яе нястухаючы імпэт адвагі,
Як пяўца — слухаць гучныя струны
Няўміраючай сагі,
Як сьцярпеўшага мукі ад смагі —
К вадзе.
Цьвёрды грунт
Нам вабіла па шляху цярпеньне;
Дакранемся нагамі — ўлягае каменьне,
Ночы змрок разьлятаецца чорны,
I гуляе прасторны
Вялікі, упорны
Наш бунт.
Дзе відаць,
Дзе стаяць
Векавыя устоі няволі,
Дзе яе уміраюць ахвяры, —
Туды шлём