Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/278

Гэта старонка не была вычытаная

КОМУНАР

Ў задуме строгай яго твар,
Ў ваччу празрыстыя узрокі;
Ў руках жалеза, з сталі крокі,
Гартуе сэрца палкі жар.
Агонь гармат і візаг куль
Падцьмілі крэпкую загару,
Ўлілі у сэрца комунару
Надзеі цьвёрдай яснасьць муль;
У поступ ўвераны ўлілі
Цамэнтнай цьвёрдасьці — паходы
На бойку з ворагам Свабоды
Радзімай вольнае зямлі.
І повен ўвесь адвагі ён,
І дышуць грудзі яго верай;
Ў хвіліны ўтомы, ў момант шэры,
Ад слоў яго ідзе агонь.
Далёкі шлях і цяжкі пуць
К Комуне вечнай панаваньню
Яго ня страшыць ані званьня
Й назад ня ў сілах павярнуць.
Упарты крок пад цемню хмар
Ступае гарда ў яснасьць даляў,
І уступ яго — як выбух хваляў
Што будзяць сьцішаны абшар.

Менск, 13/V 1924