Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/285

Гэта старонка не была вычытаная

„Пашоў, вунь вунь, як быццам ён!“ — прайшло стадолам,
І потым раптам зьнік той зычны медны гуд…
Й сьціша глыбокая, нярушная вакола,
Скавала жданьнем гострым мітынговы люд.

„Браты-таварышы! Сюды вас ўлада пасклікала!“
Прамоўца голасна людзям пачаў казаць:
„Краіну вольную, што панства разбурала,
Павінны мы сумесна, разам аднаўляць“…

стройна з вуст прамоўцы словы палкія прызыву,
Бы іскры зыркія, разносяцца наўкруг;
І зноў стадол, прыўцішаны, прытоены, маўчлівы —
Ўшчынае гуць пад рупны, выбухнуўшы рух…

І ў гудзе тым клякоча помста тысячнай грамады
Да тых, каму ўспадзе на думкі йшчэ калі
Падняць руку узбройную сваю ці мець панаду
Зрушаць аднову роднай, вольнае зямлі.

Менск, 29/X 1922

|}