Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/292

Гэта старонка не была вычытаная

СПАКОЙ

Сьціх вятрыска. Хвалі годзе
Ў бераг стромы з пенай біцца;
Заспакоена глядзіцца
Чарот стройны ў верхаводзе.
Памінутна спадам мошка
Вадзяністы круг ўздымае,
Які, шырачысь патрошку,
Незварухнасьць парухае.
Ўзрок ўталопны востра рэжа
Болей локця слой вадзяны
І ў глыбі, імшарай ўбранай,
Сустракае бераг-межу.
Над вадою, у паветры,
Пыл узьняты ня рухнецца
І у кропках ціха мкнецца
Да люстранай цёмнай нетры.
Нібы чары ахапілі,
Закаваўшы ўсё ў зьнярушшы,
Ждучы новай ўрочнай хвілі,
Калі вецер зноў ўзваруша.

Вількамір, 1912