Над гаем відна
Чырвоная хмарка адна,
Як тая сьцяжына
На сіняй даліне…
Сьпеў пташак замоўк
І ціха наўкола.
Над поплаўным долам
Высокае неба, як шоўк,
Ад гаю да гаю лажыцца.
На небе зарніца
Разьвіста мігціцца,
Сьвятла раскідаючы восьці…
Зямлі яна першая госьця!
У белым тумане
Вабраныя ланы
Вакол серабрацца.
Расінкі на прам‘і іскрацца,
Як пэрлы ў каронцы…
Бяз сонца, а з сонцам?..
Смаленск, 1920
|