Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/325

Гэта старонка не была вычытаная

Фей-русалак,
Што ў прагалак

Між кустамі над крыніцай
Распусьцілі бросьні-косы;
З хітрай мінаю глядзіцца
Ў іх лясун доўгавалосы.

Жаб капеля
Іх вяселіць
Многалікім
Хорам-крыкам
Пявуноў,
Покуль зноў
З па-над бору
Кроўным морам
Пачне ўсходзіць
І заводзіць

Сонца спацыр жыцьцявейны,
Стаўшы ціха ўверх на дыбы…
І пражэцца крохкай ценьню
Ўсё начовае — ў сядзібы.

Капыль 31/V 1924

|}