Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

Разгарнуў-бы там хоць раз
Як мага пастацу
Й на кароткі які час
Занядбаў-бы працу.

Але штосьці мне з кутку
Потайкам гавора:
„Цябе, браце, к верстаку
Прыкавала гора.

„І ад малых, брат, дзянькоў
Аж да труннай дошкі
Трэба часу каб ня зьвёў
Марна ты ні трошкі“…

У майстэрні гразь, смурод.
Няма й кропкі сонца;
А я мушу год-у-год
Ў ёй карпець бясконца.

Вількамір, 1912

|}