Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

ХАЦЕНЬНЕ

Каб я птушкаю быў,
Каб умеў я лятаць —
Я-б у лесе ня жыў,
Не лятаў-бы між ніў,
Й не хацеў-бы зьвіваць
На дзярэўцах ў гаю
Гняздо-хатку сваю.

Я-б прывольле палёў,
Зеляністасьць лясоў,
Лёгкасьць цёплых вятроў,
І празрыстасьць вады —
Занядбаў-бы тады.

Я-б заўсёды лятаў
Між высокіх дамоў,
Дзе чуцён гучны роў
Ад машын ды гудкоў;
Дзе ў халодных сьцянах
На здраньцьвелых нагах
Соткі тысяч людзей
Сваю працу вядуць.
Каб я птушкаю быў,
Я-б ў заводах тых жыў
Й дзень ад дня упадрад
На вакнах паміж крат
Свае-б песьні пяяў, —