Ў буры, ў навальніцы,
Ў громе, ў бліскавіцы,
У сіберным гуле
Ветранае сілы,
Ў хваляваньні мора,
Ў калыханьні бора —
Многае мне міла,
Многае мне блізка.
Ўсё вакол трасецца,
Ўсё кудысь нясецца,
Ломіць і зьнішчае
Вокала прашкоды.
І няма ні званьня
Сілам тым стрыманьня,
Як яны гуляюць,
Як яны бушуюць…
Хочацца пусьціцца
З імі мне й пазбыцца,
Што я чую, бачу,
Ведаю і знаю.
І ламаць паломам
З ветрам, з бурай, з громам
Ўсю бяду людзкую,
Што ў жыцьці пануе
З краю і да краю…
Вількамір, 1912
|