Гэта старонка не была вычытаная
— В-в-а-ам ня ўда-асца-а прадаць інтарэсы ра-або-о-чы-іх і сялян… — сумеў яшчэ ў сударгах праказаць Панкел.
— Уда-асца-а! — зламысна адказаў азьвераны Проў, нагнуўшыся над сваёю афяраю.
І астатнім выявам тухнучага жыцьця Панкел цьмяна пачуў датырканьне халодных драпежных рук да свае шчакі.
— Во-ось, бра-ат, табе-э і радзі-ы-ма-а, і сям’я, і спачынак… Ха-ха-ха!!
Задаволены рогат Прова правёў апошні енк Панкела…
А вецер крапчэў, глушачы сваім сьвістам далёкія водгукі стрэлаў…
На станцыі стухлі агеньчыкі, нібы задутыя ім.