Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/133

Гэта старонка не была вычытаная

чыма, падперазаны саломенным перавяслам, у старых, растрапаных лапцях.

— Спацыруеце? Шчасьлівыя! Нават градавую сераду сьвяткуюць — чым не любата, — загутарыў Пятрусь.

— А сам зьверадзіўся, бедны, — адказаў Сёмка.

— Болей вашага. З восьмай гадзіны, вось, дагэтуль гваздаў сякерай за восім злотых…

— Наймаўся?

— А то-ж што… Гладышы хлеў становяць і вяршкі нанялі агаляць…

— За тое грошай назьбіраеш…

Яны накіравалі вулачкаю ў мястэчка. Рыгор увёў у курс гутаркі Пятруся і папрасіў яго думкі на закранутае пытаньне. Пятрусь заняў сярэдзіну між Рыгорам і Сёмкам, аднак стаяў за тое, каб Рыгор паспрабаваў яшчэ агітаваць Зосю.

На разыходзе яны абгаварылі справу наладжаньня сходу мясцовай організацыі с-д., даручыўшы гэта Пятрусю. Путрусь ахвотна даў абяцаньне падгатовіць сход на суботу і апавясьціць Рыгора.

— Ну, ты зробіш паведамленьне аб становішчы ў Рызе! Ідзе? Ідзе!

На гэтым хлопцы разышліся па хатах…


III

ПАКІНЕМ НА КАРОТКІ ЧАС РЫГОРА, Сёмку і Пятруся ў доме, а самі прасачым, з якою цікавасьцю страчалі Прыдатныя сватоў і як іх стрэцілі; потым паслухаем іх гутаркі.

Якраз у той самы час, калі Хлёр Бераг, чырвоны і поўны, з Васілём Берагам і яго таварышам Янкам Грыбам, вясёлыя і бравыя, пад хмяльком, падыходзілі пад хату Прыдатных, а Янка зрабіў ужо першы крок у двор, Мікола Прыдатны важна стаяў у хаце супроць дваровага акна і штосьці задуменна пазіраў на садок, які ўжо адцьвітаў і белым уборам пахучага квету, як макам, засыпаў гразкаватую чорную зямлю між новага частаколу. Марта-ж, яго жонка, за нечым была вышаўшы ў двор. Зося знаходзілася ў хаце: яна стаяла ў запечку перад вешалам і пільна шукала між павешанай вопраткі хусткі, якою яна хацела акінуцца, каб перабегчы на часінку-другую к Вольцы.