— Цьфу, Пятрусь! Ну што ты балхвіш! — пераняла Гэля.
Волька тузнула таварышку за рукаў капоты:
— Няхай брэшуць — не адрэжаш языкоў.
І тут-жа перашла на другое:
— Вось скажэце, дзе гэта вы цэлы дзень галёкалі?
— Вас шукалі.
— Кіньце дурыцца.
— Праўда, праўда.
— Ды годзі…
Пятрусь запытаў:
— Ці ня бачылі вы часамі Віктара?
— Віктара? — у вадзін голас перапыталі дзяўчаты.
Пасьля пераглянуліся і зьдзіўлена, у вадзін голас адказалі:
— Як, Віктара?!
— Ды так… Я насур’ёз, — патрэбен нам.
— Ну, ну, закідайце хітрыкі… Можа выпусьцілі?
— Каго і адкуль?! — не зразумеў Пятрусь.
— Ды кінь прыкідацца… Віктара-ж арыштавалі сёньня і… хіба выпусьцілі цяпер?
— Арыштавалі?!
Хлопцы пераглянуліся і зрабілі сур’ёзныя міны. Зацішылі хаду, а хутка і спыніліся зусім, як ашаломленыя ад нечаканасьці.
— Што вы кажаце? — памаўчаўшы, зьдзівіўся Сёмка.
— Гм! А ласьне вы ня ведалі? Вось мы і бачым, што вас ня відаць праз цэлы дзень.
Пятрусь крануў Вольку за руку, даючы знак, каб яна змаўчала.
— На дарозе ў Асаўкі злавілі стражнікі — проклямацыі раздаваў сялянам. Другі, што быў з Віктарам уцёк, а яго злавілі.
— То быў Хам Крупнік, — дадала Гэля.
Хлопцы далей нічога ня пыталі — было ясна, што справа прыняла нядобры зварот. Кожны па сабе пачалі думаць і меркаваць, што і як цяпер быць, каб поліцыя не захапіла ўсяе організацыі і не дакапалася да іх.
Сёмка стараўся прыпомніць усе тыя месцы, кудэю яны ішлі ў Жмыгінскі лес і кудэю вярталіся назад, стараўся праверыць, ці не падглядаў хто за імі, ці не падпільноўваў. Да яго пад-