ды ня толькі на нашым заводзе, а па ўсіх фабрыках і заводах у горадзе. Протэстуем супроціў суду над бальтыцкімі матросамі, а разам з тым і супроціў цяжкага стану, у якім даводзіцца жыць рабочаму чалавеку. Толькі што адбылася дэмонстрацыя рабочых з нашага заводу. Каб вы пабачылі, якая гэта сіла!» Далей Рыгор пытаў у мацеры, як яна жыве і як яе здароўе; пры гэтым папераджаў, што ўвесь час думае пра яе і мяркуе, як і што ў блізкай будучыне наладзіць сумеснае жыцьцё. «Няпраўда-ж, — ня будзем мы цёнгля жыць паасобку. Калі-колечы зьвядзе нас доля разам».
Напісаўшы гэта, недаўменна паківаў галавою: «Даводзіцца суцяшаць старую абяцанкамі!» Але рашуча адкінуў сумненьні і на трэцяй старонцы паперы прыхваціўся і ў агульных словах апісаў ужо дзеля Сёмкі ўсе важнейшыя здарэньні, якія давялося перажыць з часу разлукі. Нарэшце, папрасіў яго, каб той перадаў уклоны ўсім знаёмым і Зосі і абавязкова адпісаў як найхутчэй.
На гэту дапіску пашло ня болей, як поўгадзіны часу, і Рыгор, пішучы, ужо адчуваў, што пісьмо выйдзе зусім няпоўным, адрыўным, выпадковым — не хапае сьцерпу ў гэткі час спакойна пісаць. Пашкадаваў, разьвёў рукамі, як-бы хочучы апраўдаць сябе — «не магу, што-ж ты зробіш».
II
КОНЧЫЎШЫ ПІСАЦЬ Рыгор уважліва перачытаў напісанае і барджэй адзеўся, узяў пісьмо і вышаў з кватэры.
Не задумваючыся, пакіраваў у бліжэйшую харчоўку, у якой раз-ад-разу абедаў у тыя дні, калі не хадзіў на завод.
У харчоўцы публікі было ня мала. Але рабочых можна было палічыць на пальцы. Рытор пільна акінуў вачыма пярэдні вялікшы пакой, пасьля прашоў два бакавых меншых і, нідзе ня ўгледзеўшы знаёмых, прысеў у правым кутку за маленькім столікам ды папрасіў вячэру.
Падавальнік запытаў, што даць, атрапаў ручніком стол і адбег ад Рыгора. «Сейчас. Хорошо!» падаў на адгоне некалькіх шагоў. Але прашло каля пятнаццаці хвілін, пакуль ён прынёс першую страву. Рыгор перанэрваваўся і папракнуў яго. «Ни-