маўся, і зьясьніў сабе, што справа прыняла сапраўды дрэнны зварот. Арышт, допыты, канвой — гэта было ўступам, а астрог — скутак. Рыгор паглядзеў на разложаныя ў рад пяць ложкаў, з якіх чатыры былі занятымі, а адзін пустым, і пачуў, якім няпрыемным пачуцьцём напаўняецца яго нутро. Утома мэрам-бы прытупляла віруючую крыўду, але думкі ўжо парываліся нясьціся з гэтых сьцен і шчыльна хапацца за здань мажлівасьцяй выйсьці адгэтуль.
Двое арыштаваных абудзіліся, калі ўводзілі Рыгора, і сачылі за яго настроем… у новых абставінах. Пасьля, улучыўшы момант, абярнуліся да яго з пытаньнямі:
— Пэўна па аднэй справе?
— Пакуюць патроху…
Рыгор ня зразу адказаў, мэрам-бы не заўважыўшы. А далей павярнуўся да тых, што пыталі, і гіронічна ўсьміхнуўся.
— Пакуюць… А забастоўка бяз нас?
— Бачыш, бяз нас… Няхай таварышы даводзяць да канца… Вы з якога заводу?
— З мэталічнага… А вы?
— Мы з Бальтыцкага… Ці не ад вас, вунь, Ромусь?
Рыгор пачаў шукаць знаёмага таварыша. Абгледзеў першы і другі ложак. На адным сапраўды спаў Ромусь. Гэта прыдало Рыгору больш устойнасьці і разам-жа — больш надзей.
Ромусь смачна спаў. Яго здаровы сымпатычны твар быў спакойны і нярухомы, грудзі саплі ва ўсе лёгкія. Рыгор пацікавіўся Ромусевым суседам: прыкмеціў знаёмыя рысы, якія гэтак сьвежы яму. Лахматая шапка чорных кос. «Дзе я бачыў гэтага чалавека?» Разьюшаныя думкі пасьпешна зрабілі экскурсію па ўсіх мясцох, дзе яму даводзілася быць гэтымі днямі. «Дзе і што?» Дазнаўся, нашоў — на сходзе ўпаўнаважаных ад заводаў. Чалавек гэты інтэлігент Якаў. Рыгор усьміхнуўся і тутака-ж выклікаў вобраз Наталі, Ганны, перанёсься ў Сілцы да мацеры і да Сёмкі, чапіў думкамі напісанага ім пісьма. Паднялася ў галаве цэлая мяцеліца думак і вобразаў, плянаў і намераў. У грудзях завіхрыла разгарачанае пачуцьцё; адкуль вынік бадзёры настрой, некая асабістая ганорлівасьць сваім станам, крылатасьць, разгон. Ён крануўся з месца і прашнураваў камэраю ад дзьвярэй да акна, выабразіўшы сябе ў такім месцы, дзе