— Бывае…
Волька памкнулася вярнуцца ў гутарцы да Зосі, але стрымалася і толькі падумала: «Ня ведаеш, цётка, што цяпер кажуць на твайго сына».
Так, па першаму намёку Волькі Стэпа не дагадвалася, у чым сэнс. Але гэтым-жа вечарам ёй суседка Лявоніха пад сакрэтам паведала, у чым справа. Па мястэчку, як маланка, мігнула вестка, якая ў розных хварбах малявала Зосін праступак перад мужам. Знаходзіліся гэткія людзі, якім выгадна было пашыраць розную брахню, абы часаць языкі; іншыя ад злосьці на Прыдатных і Берагоў стараліся выкарыстаць выпадак і ад сябе выдумлялі ўсякія байкі. Як і што, у чым праўдзівасьць здарэньня — ніхто не дапытваўся: той казаў, што Зося папу не адказала нечага так, як трэба, другі перадаваў, нібы перад шлюбам нехта ліст падкінуў Васілю, у якім даносіў на Зосю, як на распусьніцу. А многія карміліся словамі Марцэлькі Цюркі, якая старанна паўсюджыла апавяданьне пра Лужкі ды пра свайго сынка.
Зразумела, што пачуць гэтыя навіны можна было кожнаму. І Лявоніха іх пачула разам з другімі. Пачула і перадала Стэпе.
— Няўжо ізноў мой сынок замуляў людзям вочы? — зласьліва запытала яна ў суседкі.
— Як бачыш.
— Ну і сьвет-жа! Знарок, сястрыца, знарок.
— Чаго добрага.
Стэпу занепакоіла гэта і перабіла думкі наконт пісьма. Яна расхвалявалася, расстроілася, ажно доўга сядзела бяздумна, безварушна. І толькі перад сном як-бы супакоілася крыху, цьвёрда рашыўшы: «Ці-ж можна на ўсё адгукацца сумам? Дурная я кабета! Мая дарога ў жыцьці адведзена мне».
Назаўтра здарэньні прынялі гастрэйшы зварот. Раніцою ў хаце Берагоў адыгралася цэлая трагэдыя між Зосяю і Тадосяй. Сьвякроў з агіднаю бессаромнасьцю слухала ўсю ноч пад дзьвярыма клеці, дзе спалі маладыя. А на золку дзіка накінулася на нявестку з лаянкаю ды сваркаю, грозіла на яе кулакамі, кляла, упікала сына, чаму ён паступіўся сваім імем і знатнасьцю для распусьніцы. Каля гадзіны часу вярцелася, як апараная, па хаце ды сенцах, шпурляла, куды зарве, розныя рэчы, стукала кулакамі па стале, хапалася за косы. Некая азьвярэласьць напала на