— Цікава, праўда. Не дагадаўся-б ні за што. Ну і што? Як ён сябе адчувае?
— З выгляду — бадзёрыцца… Думае, што нядоўга трымацьмуць… Цікавіцца, як і што ў організацыі… Прасіў напісаць ліст таварышу на радзіму. Загэтым, прызнацца, я і сьпяшыла.
— Пасьпееце гэта зрабіць…
— Хто яго ведае.
— Чаму такая няўверанасьць?
— А вы ўвераны за сябе?
— Пэўна.
— Не кажэце…
Гутарачы, яны прашлі некалькі вуліц, пасьля апынуліся ў нейкім вузкім крывым перавулку…
На дварэ зьмяркала, і высокія муры засланялі апошнія праменьні сонца; хмуры выгляд сьцен, галеча, бязьлюдзьдзе. Наталя зацікавілася, куды і што яны зашлі.
— Мы абыходзім простую дарогу і зараз выйдзем да месца. Вось-вось завернем налева…
З Дзьвіны нясло халадком…
Праз пяць хвілін яны былі на месцы.
II
А Ў ГЭТЫ ЧАС Рыгор жыў непасрэдным уражаньнем ад спатканьня з Наталяю. Пасьля расстаньня з ёю, толькі схавалася яе постаць з вачэй, ён быў адданы задзіўленьню, як і што Наталя ўладзіла наведы і чаму ёй надало ахвоты ставіць сябе ў падазронасьць. Стараньні пабачыцца з ім, Рыгор ведаў, нялёгка дасталіся Наталі. Было ўсякае гутаркі, розных запытаньняў; паглядалі на дзяўчыну дапытлівыя вочы барбосаў, і не адна рыса Наталі адбілася ў іх ваччу — на ўсякі выпадак. Гэта ёй ня суліла нічога добрага… Але, побач, вынікала іншая дагадка: а можа, часам, адміністрацыя ня так ужо сур’ёзна глядзіць на яго справу, што вольна прапусьціла к яму Наталю. Бо’ трымай яго поліцыя, як вялікага праступніка, бязумоўна, ужывала-б яна іншыя рады… Як-ні-як, а бываньне ў яго Наталі было дзіўным і дагадлівым. Самую-ж Наталю яе паступак паставіў надзвычайна высока ў Рыгоравым ваччу. Ён не знаходзіў у сабе належнае аддзякі за дзяўчыніну ўвагу, і проста, як дзіця,