Толькі сонца
Раніцы жмені
Брызьне ў косы
Бярозавых вех,
Згоняць ветры
Чупрынай ячменнай
Ліпкі сон саламяных стрэх.
Шыі доўгія
Чорных калодцаў
Заірзалі, ківаючы раньню,
Як паіла дзень
Звонкае сонца
У расе залаціста-ядранай.
Звонкім сьпевам
Дзяўчаты з сярпамі
Засяваюць ўжо буйныя гоні,
І пашлі сярпы снапамі
Засьцілаць паласою загоны.
|