Старонка:Звон вясны (1926).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

АБРАСЬЛІ ЗІМОЮ

Прысьвячаю Ў. Дубоўцы.

I

Абрасьлі зімою мілыя прасторы,
Мілыя прасторы абрасьлі зімою,
І на лапах елак ў сіняй гушчы бору
Села ноч-цыганка дзікаю савою.

І цябе люблю я, край ты мой азёрны
З ціхаю журбою соен ля дарог.
Месяц за гарою ў поплаў сіня-зорны
Пастухом сярмяжным затрубіў у рог.

Белая дарога ў даль віецца йстужкай,
Па дарозе бомы ўсё губляюць медзь.
Ды ў начлезе месяц з ночкаю-цыганкай
Пасьвілі у небе стада зор-авец.