Старонка:Звон вясны (1926).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

VII

Стук, грук, грохат,
Стрэльбаў рогат
Разбудзілі гоні:
З вёсак шэрых
Катаў-зьвераў
Хлопцы ў сьвітках гоняць…
Крык, пракляцьці
Чорнай раці
На сасонках віснуць…
Апынуўся
З Белай Русі
Пан ля самай Віслы…

VIII

Заблішчэлі гоні,
З сонцам ткуць узоры;
Полымем чырвоным
Сыплюць іскры зоры…