Старонка:Звон вясны (1926).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

ТОЛЬКІ НОЧ…

Толькі ноч сапхнула сонца з вышак,
Каб расьсеяць ў рэчцы жменю зораў…
Месяц з нітак сініх неба вышыў,
Выткаў з хмар шаўковістыя ўзоры.

Прарасла у рэчцы жменя зораў, —
Падняліся каласы угору…
........
Я цябе галубіў каля бору,
Нібы зоры зьзялі вочы-вішні…
Вусны пілі хмель каханьня мора, —
Толькі ноч сапхнула сонца з вышак,
Каб расьсеяць ў рэчцы жменю зораў.