Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Толькі кліч кабзарскі нёсься гучна ў далі,
Прабіваўся ў гушчы, як вечавы звон.
На начлезе хлопцы неяк зажадалі
Адгадаць, што значыць кабзароўскі „сон“,
А жанцы ўступілісь за зьдзек Кацярыны
І змагацца сталі за свае правы.
А пасьля на шлях свой стала Украіна.
У стэпу шырокім чуцён шум травы:
Да магілы бацькі там ідуць сьлед к сьледу
Ды раве равучы бунтаўшчык Дняпро.
Кабзара ён добра помніць запаведы,
Бо яму калісьці даў ён свой зарок.
1924 г.
|}