Гэта старонка была вычытаная
Бацьку помніш. У час яго восені,
Калі адцьвітаў жыцьця мак,
Ты яму сваю шчырасьць падносіла,
Хоць была і дзіцем сама.
Перад самай хвілінаю сьмерці
Ён, казалі, мяне ўспамінаў;
Я тады валачыўся па сьвеце —
Ня пушчала дахаты вайна,
Пасьля бацькі памерла Гануля,
А за ёю абодвы браты,
Што зьнізала шалёная куля;
Засталіся адны — я і ты.
Нас таксама злы лёс рэзнуў востра,
Нашы сьцежкі — далёкі маяк,
Шляхі нашы заблытала ростань…
Я яе не забуду ніяк.
Менск, 1925 г.
|}