Гэта старонка не была вычытаная
Песьні гэтыя — помста мінуламу,
Што ўціскала і захад і ўсход.
І цяпер сэрцу кожнаму чуламу
Тых, хварэў хто за край і народ,
Надыходзяць часіны вялікія —
Ўспомніць, хто іх змаганец, гэрой.
І нясецца праклён — песьня дзікая,
Разьвітальная з тэю парой.
А цяпер шлях цяжкі ўжо пяройдзены,
Ужо зьнялася з пагляду чадра!
Я зрабіў ў гэты край уваходзіны,
І ўсяму я дзіўлюся і рад.
Разьвітаньне вам, горы Каўкаскія,
І крыніцы жыцьцёвай вады.
Буду помніць надоўга ўсе ласкі я,
Толькі быць-бы, як вы, — маладым.
Кіславодзк, 1925 г.
|}