Беларусь ты мая рассьпяваная! (Нібы ў песьнях ты толькі і ёсьць…) Я прыходжу к табе, о, каханая, Сын вясны, нібы новы госьць…
Нашы песьні — ня песьні: смутніцы — Сьмела выкіну я цераз плот; Клічам тым, як вясной навальніцы, Прывітаю я бедны народ…
Беларусь! Прыбірайся у краскі, Ў песьні бурнай і гучнай вясны! Мы збудуем цябе, як у казцы, Сьветлай, яснай, як нашыя сны!…