Сонца гразьне ў чырвоны кісель… Каласьсяна залацяцца гоні. На узьлесьсях пасела імглістая бель, Быццам стада белагрывых коняў… З-за вазёр, з сінядымнага краю, Прыляцела вячэрная бая. Нехта ў полі далёка пяе, Воз мой песьні таей падпявае…
1929.