З кута на хату вышчарылась Печка, як чорны кот… На сьценках мухі рояцца, Як бы на нейкі сход…
А побач у парадачку Вартуюць рагачы… Хтось стогнучы — гаворачы Разьлёгся на пячы.
Праз вокны зачарнелыя Ўрываецца вясна… Чарпаюцца ў шыбіны Праменьчыкі сьвятла…
У садзе сьвішча, чохкае Вясёлы салавей… На печцы нехта вохкае І стогне ўсё мацней…
1929 Пружаны.