ЖАДАНЬНЕ.
Беларусь! — краіна Сіняя… Я люблю Цябе да сьлёз… Вандраваць тваймі пуцінамі Мне прызначыў пэўне лёс.
А ці можа быць што лепшае, — Слухаць песьні каласоў, Гаманіць з сінявым вечарам, Прытуліўшысь ля стагоў;
І маліцца па дзіцячаму Той журбуючай цішы, Што навейвае жабрачыя Думкі — казкі у душы?..</poem>
1928 г.