Салодкі шум грымячых шын. Навокал поле, поле… Пяюць калесы гулкі гімн Аб каласьсянай волі…
Яшчэ кіпіць у жылах кроў І вабяць сэрца далі… Нясі, цягнік, без астаноў Мяне ўсё далей, далей….