Вагні ярчэйшыя… Вясеньні веў… Гальштук сьвятлейшы я Сягоньня ўзьдзеў…
Настроі ціхія, Як нейкі сьпеў… Здаецца ў міг-бы я Так занямеў.
Іду… валандаюсь У ценях дрэў… Сёньня-б я рандэ-ву З усімі меў…
Вільня 1931.