Годзе песьні пяяць аб нудзе! Сэрца бунтам б’е у кажух… Па краіне ідзе — гудзе Весназвонны, магутны рух… Песьня! Песьня бунтарна — гулкая! Вырвіся з бледых, спрагненых губ… Грымні па бруку… вулкамі Гулам тысячных труб!
1929.