Вышаў на вуліцу і не сьцярпеў:
— Каб на яе немач, на гэтую кабеціну, от заўсёды, ліха ёй, душу сапсуе.
Яшчэ завідна Алесь прышоў дадому. Маці сядзела каля вакна і латала кашулю. На ложку сядзела Барановічыха і расказвала, як Хоняў хлопец быў ускочыў у цэбар з лугам і не апарыўся толькі затым, што луг быў халодны. У хаце цямнела. Каля печы задзіраў галаву певень і раз-по-разу сьпяваў.
— На перамену надвор'я певень сьпявае, — заўважыла Барановічыха, і зноў расказвала пра хлопца і пра халодны луг.
Сагнуўшы левае плячо, у хату, бокам нейк, увайшоў старац. Яшчэ па дарозе пачаў сьпяваць:
Пакрый, госпадзі, |
І раптам перарваў сам сабе:
— А-а-а, добра ваш певень сьпявае.
— Нішто сабе сьпявае, — адказаў Алесь.
Старац сьпяваў далей, таксама перарываючы сябе:
Памяні, госпадзі, |
— Мусіць галагуцкага заводу ваш певень?..
За бажасьцьвеннымі імшамі, |