— На казённыя грошы, ці склаліся?
— Ад спэктакляў даход быў, пажарная дружына памагла, трохі склаліся...
— Дык гэта значыцца грамадзкая капэля? Гэта яшчэ лепш. А пра маё дзякоўства, дык я магу публічна заявіць, перад усім народам. Магу напісаць і перачытаць перад усімі, перад сходам.
— Толькі трэба гэта падумаць, каб назад пасьля не варочацца.
— Дзе вы бачылі. Раз толькі я займуся грамадзкаю працаю...
Ён доўга яшчэ грымеў вясёлым басам, пастукваючы пальцамі па жоўтым вечку партабака свайго. Накурыўшыся і нагаварыўшыся, дастаў з кішэні гадзіньнік:
— Сем, от бо вечары доўгія ўжо.
І пашоў, лёгка і спрытна.
— Што ты на гэта скажаш? — маргануў Тамаш Алесю.
— Няхай наўчыць хлопцаў іграць.
— А пра зямлю?
— Пагаворым... Чаму яму ня даць, калі так. Патрэбным чалавекам можа быць.
Алесь адзеў жакетку і шапку.
— Ідзеш?
— Пайду.
— Хадзем.
І яны з Тамашом пашлі з хаты.
— Я цяпер выпіў-бы зноў, — сказаў Тамаш, — адну чарку. Тады днём нашча піў, а цяпер-бы нічога... У тваіх гадох я любіў часам пацягнуць. А цяпер аслабеў, чорт яго ведае.
Ён пашоў далей вуліцаю, у свой бок, моўчкі кіўнуўшы Алесю галавою. Алесь завярнуў у Барановічаў двор. У хаце было цёмна. Кухоннае-ж