пашые, то ў нядзелю можна будзе абуць іх. Толькі няхай ужо тады сам тата ідзе па іх. Бо на кані зно ехаць, дык толькі абмуляюся, а на драбінах, мусіць, такі праўда, што не заедзеш. Задняе калясо і вярсту не праедзе. Хіба на дварэ, тады босы пайду, а калі будзе гэтак холадна, дык як-жа я зайду ў гэтых маміных чаравіках. Адно ногі паабрэзваю... Адно каб як гэта дастаць дзе трохі грошай на ваксу, дык вельмі-б добра было, каб паваксаваць боты. Новыя яны і так добра, але як трохі паносяцца... Невядома, колькі гэта вакса каштуе?
І зноў засьвістаў:
Фью-ю-ю, фью-ю-ю. |
І засьпяваў:
Ой у полі-полі, |
На агародзе спаткаў яго рыжы сабака. Ішоў збоку, падбягаў, падскакваў, стараючыся лізнуць яго ў твар. Твару дастаць ня мог і аблізваў усё нагу.
— Пашоў! ня ліжыся!.. пашоў вон!
Сабака на момант адбягаўся, выпярэджваў каня.
— Фью, фью, на-цю-на. Хадзі сюды, куды ты. Фью, фью...
Сабака варочаўся і бег насустрач.
Каля школы таварышы не далі яму праехаць
— Чаму ты сягодня вучыцца ня прышоў?
— Чаму ўрокі прапусьціў?
— Дзе ты быў, Юрка?