гнаі, вышчаранымі зубамі грыз ножку ад жолаба, стагнаў і качаўся. Пярэдняя нага была падкурчана. Ён падлез пад каня і памог яму выпрастаць нагу. Аднак, конь ня ўстаў. Юрка закрычаў:
— Конь дохне!
І выскачыў з хлява. Угледзеў на вуліцы Юліка Барановіча:
— Дзядзечка, наш конь дохне!
Барановіч пашоў за ім. Увайшоў у хлеў. Штурхануў каня ў жывот, зайшоў з другога боку, прысеў, упёрся нагою ў сьцяну, плячом-у каня каля сьпіны і папяўся. Конь страсянуў галавою і пачаў паднімацца. Паднімаючыся разам з ім, Юлік гукаў:
— Яшчэ, яшчэ... Эх, разам!
І памогшы каню падняцца:
— Гэта ён, сынку, закаціўся быў. Калі бо ў вас тут гной няроўна нейк. Чаму ты гэтае ямы не заточціш гноем. Узяў-бы сахор ды затахціў-бы. Вучыся гаспадарыць, сынку.
І вышаў на двор. Заткнуў адну ноздру пальцам, чмыхануў у другую і, абцёршы нос, пачаў глядзець на суседнюю страху:
— Перакрываць трэба. Згніла.
Перавёў вочы далей па страсе:
— А тут яшчэ гады чатыры будзе трымаць. Бач, як лебяда і мох пачалі расьці. Як паўростала. Гэта — будзе трымацца.
Юрка падаў голас:
— Тут улетку нават тры калівы жыта расло.
Барановіч не зьвярнуў увагі на гэтую заўвагу малога. Няўдала плюнуў, абцёр бараду рукавом і падаўся на вуліцу. У варотах заўважыў кучу вераб'ёў, крыклівых, рухавых. Прыпыніўся,