ўсьпеў многазначнай усьмешкай і ўзмахам рукі да казырка прывітацца. Яна адказала на прывітаньне такой-жа ўсьмешкай. Алесь яшчэ гукнуў:
— Пачакай, Маня, падвязом.
Але яна пашла, мусіць, не пачуўшы.
— Вярні назад, — скамандаваў Алесь.
Яна адышлася трохі ад узгорку, пакуль Клемусь прыпыніў жарабіцу, пакуль завярнуўся і дагнаў яе.
— Садзіся, Маня.
— Гэта вы куліка езьдзіце ці што?
— Аб'яжджаем жарабіцу.
— Бачу.
Яна была ружовая ад холаду. Спрытна ўскона сані. Алесь злавіў яе рукамі і пасадзіў поплеч сябе. Клемусь абярнуўся і весела падмігнуў.
— Куды ты, Маня, ідзеш?
— Да Аляксандра.
— Чаго?
— Старыя там яшчэ справы.
— Калі назад?
— Хутка.
— Я цябе правяду?
— Можа ня варта.
— Правяду.
— Ну добра. А дзе-ж ты мяне спаткаеш?
— Буду бачыць, як ісьцімеш вуліцаю.
Захватвала дух — так імчаліся санкі. Адно кружыўся і бег сьнег паабапал саней і з-пад капытоў узьлятаў, дробна пабіты. Маўчалі. Алесь глядзеў на Маню. Яна трохі саромліва глядзела на дарогу. Твар у яе быў шырокі, сінявокі. Сьветлыя валасы выбіваліся з-пад канаплянае хусткі. Уся яна вабіла сваёю жаночасьцю. І здавалася яму, што яшчэ больш прывабная яна ад таго, што такі