— Галялёд.
Тамаш апрануў браварку на рукавы і вышаў з хаты. Адчыніў з сянец дзьверы на двор. Чыста былі замецены сенцы, высыпаны чвырам. Чвыр ляжаў зьмерзлымі камякамі пад лаваю ў запасе. Тамаш вышаў на двор. З поля ішоў вецер. Вароніным крыкам сумаваў хмурны дзень. Тамаш глянуў у адрынку:
— Сечка рассыпана, ня могуць яны падмесьці. Глуміцца пад нагамі, а ім і ня ў голаў.
Узяў мятлу і падмёў сечку да сяцяны. Сын унёс вязку саломы:
— От усьцягнуўся, бацька, дык у хаце сядзеў-бы, ато яшчэ зноў горш будзе. Без цябе тут падмялі-б, чаго ты лезеш туды, куды цябе ня просяць.
Тамаш выцер рукавом губы:
— Як я табе вялічан зрабіўся.
— Ня ўмешвайся ты, бацька, не ў свае справы. Ня можаш памагчы, дык лепш памаўчы.
— Я ўжо адрабіў сваё.
— Ну, дык і не пазірай тут коса.
— Хто гэта пазірае?
— А што ты тут бубніў, што нядбалыя, ды няўдалыя, каліва там саломы ці сечкі пад нагамі ўгледзеў, дык нядобра. А-яй, заўбожаеш! Маёнтак прападзе! [дзі, бацька, у хату.
Тамаш пашоў з адрынкі. Увайшоў у сенцы, пастаяў. У галаве ў яго кружылася ад хваробы. Ногі ў каленях дрыжэлі. Уздыхнуў і падаўся ў хату. Прылёг так у браварцы на ложак, паляжаў хвіліны тры. Не ляжалася яму. Хацелася ўзяцца за якуюнебудзь работу і разам з тым слабасьць апаноўвала яшчэ. Устаў, прайшоўся па хаце. Здалося, што ўсё ўжо мог-бы рабіць. Убачыў, што ў вядрэ няма вады. Узяў вядро і пашоў па ваду. Кружы-