бо сумленьне ў самога перад сабою было чыстае. От як тут гавару перад вамі. Ведаў, што праўда ва мне была. Чуў гэта і цяпер чую. Ведаю.
— І нічога?
— Нічога. Не папаўся і спакойны быў.
— І нічога цяпер ня думаецца?
— Ніколі. Думаю адно, што ўдалося і добра.
— А калі гэта было?
— Даўно. Яшчэ зусім маладым хлопцам быў. Перад прызвамі яшчэ. Яшчэ як у бацькі жыў. А жыць там лішне ня было на чым, дык за парабка застаўся ў двор. А вядома, што гэта ў дварэ парабак. Я рабіў усё, як мае быць, тое, што ад мяне трэба было, дык я стараўся, каб абы як ня было. Бо, сказаць, любіў я страшэнна работу на полі, а здаровы быў, малады. А там быў аканом, які ўсё хацеў выслужыцца. Ды ўсё даносы рабіў. Ні ліха, ні бяды, нічога там у нас, у парабкоў, і ня было, а ён усё нагаворваў. Дык як прыдзецца расплата, дык нам і не дададуць колькі рублёў кожнаму — у таго, кажуць, паўморга дрэнна заарана, у гэтага коні не дагледжаны і схуднелі, у трэцяга прагул вялікі. Ведаем мы, што нічога гэтага няма, што ўсё гэта работа аконама, але-ж нічога зробіш, не дадаюць пэнсіі. Мы і туды, і сюды — нічога не памагае. А ён, бачым, праз нейкі час пачаў выслужвацца—падвысілі яму пэнсію, далі памочніка. Ах, каб ты згарэў, гэта нехта робіць, а нехта на яго рабоце выслужваецца!? Тут мы і згаварыліся. Прыкончыць гадзіну. Хлопнуць, каб і духу не ўказаў. Так мы ўдвух і ўзяліся за гэта. Толькі ўдвух і ведалі, самі, нікому нічога не гаварылі. Нас дзесяць чалавек жыло ў фальварку, дзе ён жыў, а кожную суботу ён за дзьве вярсты