езьдзіў конна да пана ў двор на дыспузыцу. От пасьля работы мы і заселі ў кустох. Ўзялі гіру і чакаем. Пашоў якраз дожджык, пад восень справа была. Зусім прыцемак быў, як ён ёхаў сабе паволі. Тут мы яго ў кустох на дарозе і прыкончылі. Гіраю ззаду ў патыліцу дзеўбануў і ўсё. Прывязалі каня за куст так, каб адвязацца мог, а самі нішачкам дадому. Як нічога і ня было. Павячэралі і ў карты селі гуляць, як заўсёды ў суботу, каб падазронасьці ніякае ня было. Конь праз гадзіну якую адвязаўся і прышоў на атаву за садам. Тут яго ўбачылі, паднялі гвалт, усшушукаліся і найшлі таго ў кустох. Пападрыжалі мы гадоў два, усё скарбло на сэрцы, каб як ня выявілася. А пасьля ўсё прайшло. Ніхто нічога не дазнаўся. А то яшчэ як у салдатах служыў я. Плюгавенькі быў у нас гэтакі падпрапаршчычак, смаркаценькі, сьмярдзючым здаваўся нам усім. Гэта ўжо ў першую рэволюцыю. Раней, дык ён пагонамі ўсё сваімі казыраў, а гэта, чуючы, што пагонаў не далюбліваюць, бяз іх пробаваў франціць. Тады сама што армія пачынала разьбягацца. А палкоўнік у нас быў, хоць і палкоўнік, але свой хлопец. Сам нават рэволюцыйную работу вёў раней. А тады, як гэта ўсё было, дык нагаворваў нас усё супроць Керанскага. Рэволюцыянэр быў. А гэты падпрапаршчык усё яшчэ, трасца яму, выслужваўся. Ці можа гэта якая-небудзь іншая думка была тут у яго, халера яго ведае. Нас, некалькі чалавек увесь час яго не далюблівалі, не паважалі, бо вельмі-ж дурны быў. Дык ён на нас усё нагаворваў палкоўніку, што мы супроць рэволюцыі, што мы з дому нейкія хутаранцы, як цяпер кажуцькулакі, дык нам выгадна гэтае царскае там ці якое. Зьесьці хацеў нас, халера. Усякімі споса-
Старонка:Зямля (1928).pdf/316
Гэта старонка не была вычытаная