Памаўчалі. Сабастыян зноў сказаў:
— А от патом, добра кажа, тое самае — ці хавай ты яго, ці спалі. Усё роўна ня ўстане.
— Ня ўстане.
— Чаго, Алесь, зажурыўся?
— Ат, так сабе.
— Тамаша шкадуеш?
— Шкода.
— Ён вельмі з табою кампанаваў. Усе аж дзівіліся. Як малады ўсё роўна быў.
Алесь маўчаў.
— Нейкі дзіўны быў чалавек.
Сабастыян прайшоў па дварэ, глянуў на вуліцу:
— На вуліцы відней здаецца... Сабакі недзе далёка брэшуць... Невядома, калі хаваць будуць... Хто гэта?
Цёмная постаць прыпынілася каля Сабастыяна.
— Клемусь ці што?
— Ён. Алесь тут?
— Хадзі сюды.
Учатырох увайшлі ў адрынку. Клемусь расчырванеўся, расшпіліў ватовую, картовую жакетку.
— Чаго ты ходзіш?
— Дадому іду. Позна. Калі скончыце?
— Пад дзень скончым.
— Марудзіце.
Сабастыян жартаўліва пакрыўдзіўся:
— Эйш ты, марудзіце!
— Гэта я так.
— Галава... марудзіце!
— З рэпэтыцыі іду, ад Скварчэўскага. За поўнач ужо, першая гадзіна. Заходзіў да Тамаша. У галавах сьвечка гарыць — сястра яго, Рыгорыха, паставіла. Прынясла і паставіла. Галосіць на ўсю хату, а то яшчэ стане на калені і моліцца. Усю