князем Радзівілам, а ня мною — Юлікам Барановічам. Гэта трэба мець панскую кішэню.
— Ну то чаго ты енчыш, я табе тут нічога не памагу. Ты адно чужое бачыш: калі я аўсу ня прыбраў, дык ты мне выгаварваеш, што няма табе разгарненьня, што табе свае ўласныя коні трэба пасьвіць. Калі я хацеў заняць кагадзе з аўсу, з свайго ўласнага аўсу коні, дык вы ўсе вэрлах паднялі. Ты не спагадаеш, што, можа, мне не выпадала яго забраць. А сам дык разьенчыўся тут перада мною. Ты думаеш, адно табе баліць? Усякаму баліць. Не нага, дык якая-небудзь іншая трасца. Ты гэта сам павінен ведаць... От пазаўчора на сходзе, калі я хацеў заступіцца за ўсіх, дык мяне паднялі на сьмех. Ты-ж сам усьміхаўся, седзячы ў кутку. Ты думаеш, я ня бачыў? А ці сказаў ты хоць слова, каб абараніцца.
— А ты мне скажы, які гэта ўжо ты там абаронца быў? Ты толькі і абараняў нейкага свайго гусака.
— А што-ж, ты за мяне не заступішся?
— Ну дык і не гавары, што ты вельмі там ужо заступаўся за ўсіх.
— А што-ж, не?.. Хто, як ня я, сказаў першы, што перамер зямлі — гэта згуба.
— Гэта і я гаварыў.
— Хто гэта чуў?
— Той, хто чуў, той і чуў. Ты думаеш мне гэты перамер цацка вялікая? Хто асеўся на гаспадарцы, нават гэтыя сьцегачы, якім зямлю гэтымі гадамі падавалі, няхай от яны скажуць! Павыраблялі зямлю, паўгнойвалі, а гэта зноў пачнецца нанава. Ізноў, трасца іх матары, кашу завараць. Няма, каб было спакойна і ціха — жыві сабе і рабі. Дык не! А мы — дык няхай як сабе хочуць. Ніхто мяне з