і кружыцца за вагоннымі вокнамі, ляжыць перада мною. Вось чаму мяне вельмі ўзрадавала ты тады, калі сказала, што ты таксама хочаш вучыцца. Вялікая будучыня перад нашай краінай. Тое, аб чым з табою тады гаварылі, — што паднявольвала асобу чалавека — плавіцца і пераплаўляецца. Гэта ўжо яскрава прыкметна цяпер, нават і сярод сялянства, не гаворачы пра горад. Матэрыяльныя перашкоды, якія стаяць тут перад чалавекам, эжывуцца. Мы зьнішчым сваю беднасьць. От чаму, перад гэтакай пэрспэктывай, я ўвесь напоўнены нейкаю бураю работы. Я буду старацца ў горадзе, зараз-жа прыехаўшы, узяцца за заканчэньне свае дыплёмнае працы — гэта дасьць мне магчымасьць лёгка пачаць вучыцца некалі на лета. Ня ведаю, як давядзецца мне ў горадзе, але самае страшнае перажыта. Бывала, і босы хадзіў у халады, і галодны рабіў, і неадзеты зімою, але ўсё прайшло. Адно, што бацьком не магу ніяк памагчы, сама ведаеш. Але ўсё ідзе да лепшага. За ўчарашні дзень я ўтаміўся, але спаць не магу, нейкая нэрвовая ўзбуджанасьць не дае. Гэта ад навіны — выбраўся ехаць, пакінуўшы службу, грошай маю мала. І так усё, усе абставіны. Усё-ж добра мы прыдумалі, што ты паехала да бацькоў, спакайнейшы буду я, дый табе будзе лепш. Можа бацьком гэта і не падабаецца, але пасьля самі ўбачаць, а можа і цяпер зразумеюць. Калі-небудзь прыеду, дзе я зямлю мераў. Цяпер хочацца шмат пісаць, каб усё напісаць. Думкі бягуць, ахапляюць усё. Гэтакі настрой. Як мяне спаткае вялікі горад?! Памятаеш, як табе ў першыя тыдні хацелася дадому, хоць на два дні паехаць хацела. Гэта і ў мяне некалі было, калі вучыцца паехаў. Сумаваў па старой бацькаўскай хаце, роднаю здавалася нават
Старонка:Зямля (1928).pdf/345
Гэта старонка не была вычытаная