Лятунковасьць, нерашучасьць, Мая вясна, твае удаласьці Дзён плывучых нямінучасьць Зьмянае ў лета пэўнай сталасьці.
Сёньня я ня той, калішні З вачыма — ціхімі заранкамі; Вусны ўжо ня тыя вішні, Як некалі вясны сьвітанкамі.
Юнаку было прынадна Раскідваць звонка і ня лічачы Сэрца мудрае ашчадна Зьбірае дробкамі вялічачы.
Дзе кахаў нацяк, павеўнасьць, Сугучнай зьбежнасьці магутнасьці, Дзе шукаў адно напеўнасьць, — Шукаю сёньня іншай сутнасьці.