Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/104

Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Звозячы ўвосень плады, што пасьпелі на дрэве і ў полі,
Ў тайны прыроды ўнікаючы, я памятаю няўхільна
Яркiх маланак агні і грымотаў працяглыя гукі,
Рэху, ўздыханьнi зямлi, iм адгучную гулка і згодна
І дабрадзейных зямельцы дажджоў ад навальніцы і бачу
Мудрасьць у гэтых праявах, у гэтым суладзьдзі адвечным.

1925 г.

|}