Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

І ведаць — у бойцы зацятай
Пагібельнасьць жджэ ваяка,
Ледзь сумніў кранецца шурпата,
Ледзь крыху аслабне рука.

Так досьць наракаць на нядужнасьць,
На горкія долі свае.
О, думнасьць! О, сьмеласьць! О, мужнасьць!
Вам песьні і песьні мае!

1924 г.

|}