Ляпей жабрачы лёс, У рукі кій, за плечы торба; Ляпей страха нябёс, Бясконцы шлях і леры корба;
Ляпей чужыны золь, Сьцякаць ад чорнай працы потам Ляпей, нязмогшы боль, Сканаць самотнаму пад плотам;
Але ня лёс раба З бязвольля ўласнага й бясьсільля; Ня гэтая жальба На скутыя рабамі крыльлі.
Хто волю верна сьніць, Працят лятункам аб вялiкiм. Таго не спакусіць Ні ўладай, ні дабром бязьлікім.
І хай прысуд гняце І нікнуць вербалозы ніца, Душы аб пекнаце Непераможна-думных сьніцца.
1923 г.